Гэта старая версія дакумента!
Трыялет
Трыялет (франц. triolet, ад італ. trio — трое) — від васьмірадковага верша, у якім два першыя і два апошнія, я таксама першы і чацвёрты радкі аднолькавыя. Першы радок паўтараецца тройчы (адсюль і назва).
Трыялет мае дзве рыфмы. Паўторы вершаваных радкоў у трыялеце павінны матывавацца натуральным развіццём тэмы твора, завастраць увагу чытача на яго асноўнай думцы.
Узнік трыялет у XV ст. ў Францыі як скарочаная форма рандэля.
У рускай паэзіі з'явіўся ў пачатку XIX ст. (М. Карамзін), затым амаль цэлае стагоддзе не ўжываўся. Адрадзіўся і пашырыўся ў 10-я гг. XX ст. ў паэзіі К. Фофанава, К. Бальмонта, В. Брусава, I. Рукавішнікава. Першы ўкраінскі трыялет належыць паэту-рамантыку В. Бадзянскаму (1831).
У беларускую паэзію трыялет увёў Максім Багдановіч («… Дзераўлянае яечка», «Мне доўгае расстанне Вамі», «… Як птушка ў гібкіх трысніках», 1912-1913). Гэтай пераважна гуллівай, пацяшальнай форме верша, якая ўжывалася амаль выключна ў інтымнай лірыцы, ён надаў грамадзянскі змест. Такія яго трыялеты «… Ты быў, як месяц, адзінокі» (прысвечаны дачасна памёршаму С. Палуяну), «… Калісь глядзеў ня сонца я»:
Калісь глядзеў на сонца я,
Мне сонца асляпіла вочы.
Ды што мне цемень вечнай ночы,
Калісь глядзеў на сонца я.
Няхай усе з мяне рагочуць,
Адповедзь вось для іх мая:
Калісь глядзеў на сонца я,
Мне сонца асляпіла вочы.
Максім Багдановіч упершыню ўвёў трыялет у сатырычную паэзію («… Николай Иваныч, Вы ли?»). У савецкі час гэту даўнюю форму паэзіі прымусіў па-сучаснаму загучаць выдатны армянскі паэт Н. Зяр'ян — напісаў трыялетам вялікі твор, прысвечаны памяці дваццаці шасці бакінскіх камісаряў («Дваццаці шасці камісарам»).
Таксама ў беларускай паэзіі да трыялета звяртаюцца: Уладзімір Жылка («Як ўсё ў жыцці...»), Алесь Салавей («Трыялет», «Ты мне за ўсё найдаражэй...»), Янка Золак («Мой дух», «Чорны смутак»), Еўдакія Лось («Трыялет»), Алесь Пісьмянкоў («Трыялет»), Д. Бічэль-Загнетава («Не называй мяне жаданай...», «Лёгкія сняжынкі у цішы…»), Рыгор Крушына («Трыялет»), Рыгор Барадулін («Юнацтва светлая часіна»), Ніл Гілевіч (Ты сэрца маё ўсхвалявала...), Вера Вярба («Трыялет»), Хв. Чэрня (цыкл «Трыялеты»), М. Федзюковіч («… Нарач -возера, Нарач - мора»), А. Барскі (цыкл «Трыялеты»), С. Панізнік («На белай хвалі), Янка Сіпакоў ( »Я выплываю з адзіноты...«, »Без вёслаў лодка сніцца мне...«, »Дзе нам баліць, там і душа...«, »Трыялет гадоў«), Эдуард Акулін (»Каб толькі бачыць Вашы вочы...«, »Не вернецца назад Учора...«) і інш. Асобную кніжку вершаў, напісаную трыялетам, выдаў Ю. Голуб.
l>