творы:эдуард-акулін:эдуард-акулін-трыялет
Эдуард Акулін — Трыялет
Каб толькі бачыць Вашы вочы,
Каб толькі Вас адну любіць.
Гатоў ахвяраю я быць,
Каб толькі бачыць Вашы вочы.
Каб толькі іх бяздонне піць,
Я прачынаюся штоночы.
Каб толькі бачыць Вашы вочы,
Каб толькі Вас адну любіць…
Падобныя старонкі
творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-трыялет.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:53 — vedybeadmin