Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:уладзімір-жылка:уладзімір-жылка-як-ўсё-ў-жыцці

Уладзімір Жылка — Як ўсё ў жыцці...

Як ўсё ў жыцці, яшчэ вясна
Мінула ў вечнасць назаўсёды.
Памножыла тугу й нягоды,
Як ўсё ў жыцці, яшчэ вясна…
Душы ж як бы чагосьці шкода,
А думка за адной адна:
Ў тваім жыцці яшчэ вясна
Мінула ў вечнасць назаўсёды.

1921

Падобныя старонкі

творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-як-ўсё-ў-жыцці.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:53 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki