творы:вера-вярба:вера-вярба-трыялет
Вера Вярба — Трыялет
Пачую ў набліжэнні навальніцы
Далёкі водгук голасу твайго
I цішыню настоеных лугоў
Пачую ў набліжэнні навальніцы.
На сэрцы стала лёгка ад таго:
Прыйшла зіма, а лета будзе сніцца…
Пачую ў набліжэнні навальніцы
Далёкі водгук голасу твайго.
1984
Крыніца: Вярба В. Апошні верасень: Выбранае: Вершы і паэмы / Прадм. У. П. Някляева. – Мн.: Маст. літ., 1995. – 270 с.
Падобныя старонкі
творы/вера-вярба/вера-вярба-трыялет.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:53 — vedybeadmin