творы:янка-сіпакоў:янка-сіпакоў-дзе-нам-баліць-там-і-душа
Янка Сіпакоў — Дзе нам баліць, там і душа...
Дзе нам баліць, там і душа:
З душы ўвесь чалавек сабраны.
Мы адкрываем нечакана –
Дзе нам баліць, там і душа.
Таму чым большая душа, –
Даўжэй шчымяць і ныюць раны…
Дзе нам баліць, там і душа:
З душы ўвесь чалавек сабраны.
Падобныя старонкі
творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-дзе-нам-баліць-там-і-душа.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:54 — vedybeadmin