творы:янка-золак:янка-золак-мой-дух
Янка Золак — Мой дух
Мой дух не страціў маладосці,
Хоць пачалі срабрыцца скроні;
Хоць да магілы старасць гоніць,
Мой дух не страціў маладосці.
Жыццё яшчэ у сэрцы звоніць,
Крынічаць думкі весялосці…
Мой дух не страціў маладосці,
Хоць пачалі срабрыцца скроні.
14 студзеня 1944 г.
Падобныя старонкі
творы/янка-золак/янка-золак-мой-дух.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:54 — vedybeadmin