творы:алесь-пісьмянкоў:алесь-пісьмянкоў-трыялет
Алесь Пісьмянкоў — Трыялет
Паміж намі маўчанне і холад.
Паміж намі зіма і зіма.
Ты даўно зразумела сама –
Паміж намі маўчанне і холад.
Хай вясна урываецца ў горад.
Я ільдзіны не стану ламаць…
Паміж намі маўчанне і холад,
Паміж намі зіма і зіма.
Падобныя старонкі
творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-трыялет.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:53 — vedybeadmin