творы:янка-сіпакоў:янка-сіпакоў-я-выплываю-з-адзіноты
Янка Сіпакоў — Я выплываю з адзіноты...
Я выплываю з адзіноты,
Нібы з халоднай глыбіні,
I бачу сонца ў вышыні –
Я выплываю з адзіноты!
Святлеюць сонечныя дні,
I рукі просяць зноў работы:
Я выплываю з адзіноты,
Нібы з халоднай глыбіні…
Крыніца: Сіпакоў Я. Выбраныя творы. У 2 т. Т. 1. Паэзія / Прадм. Л. Ламекі. – Мн.: Маст. Літ., 1995. – 431 с.
Падобныя старонкі
творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-я-выплываю-з-адзіноты.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:54 — vedybeadmin