Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:янка-золак:янка-золак-чорны-смутак

Янка Золак — Чорны смутак

Чорны смутак цудоўную песню
Заглушыў і ў мяне адабраў,
I пад ногі сабе падабраў
Чорны смутак цудоўную песню.
Хоць у небе курлыкаў жураў,
Нясучы прывітанне прадвесню,
Чорны смутак цудоўную песню
Заглушыў і ў мяне адабраў.

10 кастрычніка 1941 г.

Падобныя старонкі

творы/янка-золак/янка-золак-чорны-смутак.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:54 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki