творы:рыгор-барадулін:рыгор-барадулін-юнацтва-светлая-часіна
Рыгор Барадулін — Юнацтва светлая часіна
Юнацтва светлая часіна —
Расчыненае ў май акно,
Настрою пудкая расіна.
Юнацтва светлая часіна —
З падманам віравокім дно,
Не ў зладзе з ветразем стырно.
Юнацтва светлая часіна —
Расчыненае ў май акно
Падобныя старонкі
творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-юнацтва-светлая-часіна.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:53 — vedybeadmin