Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:ніл-гілевіч:ніл-гілевіч-трыялет-ты-сэрца-маё-ўсхваля

Ніл Гілевіч — Трыялет (Ты сэрца маё ўсхвалявала...)

Ты сэрца маё ўсхвалявала,
Як першая краска вясной.
Нясмелай, цнатлівай красой
Ты сэрца маё ўсхвалявала.

Пасля тут іх будзе нямала
Цвісці на паляне лясной.
Ты ж сэрца маё ўсхвалявала,
Як першая краска вясной.

1949

Падобныя старонкі

творы/ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-трыялет-ты-сэрца-маё-ўсхваля.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:53 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki