Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:янка-сіпакоў:янка-сіпакоў-без-вёслаў-лодка-сніцца-мне

Янка Сіпакоў — Без вёслаў лодка сніцца мне...

Без вёслаў лодка сніцца мне
На спіне кудлатай акіяна,
А ў ёй я сцішыўся, нібыта спавіваны, –
Без вёслаў лодка сніцца мне.
I гэты сон за мной ідзе старанна:
На караблі, ў далёкай старане
Без вёслаў лодка сніцца мне
На спіне кудлатай акіяна…

Крыніца: Сіпакоў Я. Выбраныя творы. У 2 т. Т. 1. Паэзія / Прадм. Л. Ламекі. – Мн.: Маст. Літ., 1995. – 431 с.

Падобныя старонкі

творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-без-вёслаў-лодка-сніцца-мне.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:54 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki