Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:вера-вярба:вера-вярба-восень

Вера Вярба — Восень

Восень, мая чарадзейка,
Ходзіць па лесе, пяе,
I залатая жалейка
Песні разносіць яе.

Восень, прыйдзі ты ў школу,
У светлы адчынены клас.
Песням і гульням вясёлым
Ты навучыся ў нас.

Выйдзем на вуліцы ў свята –
Колькі смяшлівых вачэй,
Радасць такая ў рабятаў –
Сонца яна гарачэй.

Падобныя старонкі

творы/вера-вярба/вера-вярба-восень.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:42 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki