творы:вера-вярба:вера-вярба-бабуліны-казкі
Вера Вярба — Бабуліны казкі
У бабулі маёй
Рукі лоўкія,
У бабулі маёй
Песні доўгія.
Разматае клубок
З новай казкаю,
Прыйдзе хітры каток,
Трэцца з ласкаю.
Хоча лапкі пагрэць,
Завуркоча ён,
Ні гуляць, ні дурэць
Нам не хочацца.
Вось і дзень праляцеў,
I не спіцца нам.
Бабка казкі пляце
Чараўніцаю.
1966 г.
Падобныя старонкі
творы/вера-вярба/вера-вярба-бабуліны-казкі.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:53 — vedybeadmin