Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:вера-вярба:вера-вярба-дарагія-бясконца-мясціны

Вера Вярба — Дарагія бясконца мясціны...

Дарагія бясконца мясціны,
Ваш убор быў заўсёды такі:
Чырванеюць маністы рабіны,
Белы статак бяроз ля ракі.

Ўсё гаворыць тут роднаю мовай:
Ад вясенніх грымот да бароў,
Ад азёр і шумлівай дубровы
Да асенняй журбы журавоў.

Да якое ж крыніцы прыпасці?
У якія азёры глядзець?
Мне пра вашае добрае шчасце
Свае шчырыя песні прапець!

Падобныя старонкі

творы/вера-вярба/вера-вярба-дарагія-бясконца-мясціны.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki