Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:вера-вярба:вера-вярба-матуліны-рукі

Вера Вярба — Матуліны рукі

З маленства яны нас
Да сэрца гарнулі,
Пяшчотныя, добрыя
Рукі матулі,
Што з ранку працуюць
Няспынна і лоўка –
Дачушку накормяць,
Прычэшуць галоўку,
Кашулю пашыюць,
Правераць задачу
I сына суцешаць,
Калі той заплача.
Матуліны рукі
Нас цешаць, галубяць,
Так шчыра, як маці,
Ніхто нас не любіць.
Матуліны рукі –
Адзіныя ў свеце,
Шануйце, любіце
Заўсёды іх, дзеці.


Падобныя старонкі

творы/вера-вярба/вера-вярба-матуліны-рукі.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki