Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:вера-вярба:вера-вярба-пралеска

Вера Вярба — Пралеска

Белыя бярозы
Спалі на узлеску,
А сваю галоўку
Узняла пралеска.

Тоненькую ножку
З-пад пярыны белай
На зямлю пралеска
Ставіла нясмела.

А снягі наўкола –
Ні канца, ні краю.
Страшна стала кветцы:
– Я адна – жывая!

Кажа зверху сонца:
– Зорачка лясная,
З новым нараджэннем
Я цябе вітаю!

Белыя бярозы
Разам зашапталі:
– Мы цябе, пралеска,
Ўсю зіму чакалі.

І старая елка
Голасна ўздыхнула:
– Вясна надыходзіць,
А зіма мінула.

Падобныя старонкі

творы/вера-вярба/вера-вярба-пралеска.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki