творы:янка-золак:янка-золак-кляшчы
Янка Золак — Кляшчы
Ці ж хто не ведае кляшча натуру?
Ён упіваецца ў чужую скуру
I смокча кроў свае ахвяры,
Пакуль здаволіцца, пачвара.
I сёння – бачу я у скрусе –
На целе нашай Беларусі
Сядзяць былых часоў кляшчы,
Хоць сёй-той з болю і крычыць.
Дакуль жа будзеш, беларус,
Цярпець былых кляшчоў хаўрус?
21 сакавіка 1992 г.
Падобныя старонкі
творы/янка-золак/янка-золак-кляшчы.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:58 — vedybeadmin