творы:янка-золак:янка-золак-газэла
Янка Золак — Газэла
За вакном маім ластаўкі кружаць…
Пасля дожджыка яркая ружа
Усміхаецца ласкавей неяк.
I п’яніць мяне водарам ружа.
Маё сэрца цяпер палымнее,
Як расцвіўшая толькі што ружа.
I душа мая гэтак-жа свежа,
Як абмытая дожджыкам ружа.
Я гляджу на весёлкі мярэжу…
Гэта – ярка цвіце ў небе ружа.
Я і сам маладзею, мой дружа,
Як пад сонцам і дожджыкам ружа.
25 снежня 1965 г.
Падобныя старонкі
творы/янка-золак/янка-золак-газэла.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:58 — vedybeadmin