творы:янка-золак:янка-золак-божа-ўсяўладны
Янка Золак — Божа Ўсяўладны
(Малітва)
Музыка Міколы Равенскага
О, Божа Ўсяўладны, о, Божа Магутны,
Пазбаў Беларусь ад напасці;
Дай волю краіне, і нам шматпакутным
Дай сілу, надзею і шчасце!
Цябе, Божа, молім у спеве сугучным:
З’яві сваю добрую волю!
О, Божа Ўсяўладны, о, Божа Магутны,
Пайшлі нам шчаслівую долю!
Мы – дзеці твае, мы з пакораю просім:
Пазбаў нас ад цяжкае мукі!
Мы лёс Беларусі і наш лёс прыносім
Табе ў справядлівыя рукі.
О, Божа Ўсяўладны, о, Божа Магутны,
Пазбаў Беларусь ад напасці;
Дай волю краіне, і нам шматпакутным
Дай сілу, надзею і шчасце.
Жнівень 1946 г.
Падобныя старонкі
творы/янка-золак/янка-золак-божа-ўсяўладны.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:54 — vedybeadmin