Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:язэп-пушча:язэп-пушча-у-шчорсах

Язэп Пушча — У Шчорсах

Верасень са шчодрай жмені
Сыпле збожжа у прыгоршчы.
Адспявалі ў полі жнеі,
Ў харастве асеннім Шчорсы.

Залатыя акварэлі
Палымнеюць на узлессі.
Льюцца трапяткія трэлі
Ціхай, неўміручай песні.

Я іду на вокліч гэты,
I душы, і сэрцу блізкі.
Тут не раз сябры-паэты
Свой паклон аддалі нізкі.

Вось ён – дуб, магутны веліч,
Вецер-хлопчык гне ажыну.
Колісь тут Адам Міцкевіч
Сустракаў сваю Гражыну.

Дуб лісты з галін страсае,
Падаюць на дол са звонам.
Ажыве вясной краса іх
Ў гомане дубоў зялёных.

Рад я пакланіцца дубу
I Гражыне, яснай зорцы;
Ўспамінаць вас часта буду
На сваім шляху да сонца.

1960 г



Крыніца: Пушча Я. Збор твораў. У 2 т. Т. 2. Вершы. Паэмы. Пераклады. Крытычныя артыкулы 1930-1963. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1994. – 462 с.

Падобныя старонкі

творы/язэп-пушча/язэп-пушча-у-шчорсах.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:04 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki