Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:язэп-пушча:язэп-пушча-раніцу-шчэбет-пільнуе

Язэп Пушча — Раніцу шчэбет пільнуе ...

Раніцу шчэбет пільнуе
у лісці жоўта-зялёным.
Туліцца жнівень пад пуняй
з ношкай аўсянай саломы.

Сонца бліскучым пласконнем
іскры ў тумане губляе.
Ветры — пужлівыя коні
рвуцца ў мурожныя далі.

У зараслях пудзяцца песні:
выбрыкаваць хочуць —

паверце.

Вёска рыпамі весніц
цешыць сялянскае сэрца.

Сівер расой ахрысціў
поплавы ў сіні шырокай.
Песціцца сонца ў трысці,
цалуючы ветразь у шчокі.

Раніцу шчэбет пільнуе
у лісці жоўта-зялёным.
Туліцца жнівень пад пуняй
з ношкай аўсянай саломы.

Падобныя старонкі

творы/язэп-пушча/язэп-пушча-раніцу-шчэбет-пільнуе.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:04 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki