Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:язэп-пушча:язэп-пушча-раніца

Язэп Пушча — Раніца

У сутонні п’яніцай
хістаецца пад плотам цень.
Умыўшыся яркай раніцай,
на сіні выган
выганяе
сонца пасвіць дзень.

Плаксівую смугу
памялом
змяло,
і промень сонца па шляху
пабег ў сутулае сяло.

3 сявянькай працы на плячох
ратай спаткаў яго:
уцеха хлынула з вачэй
і гойснула у сінь бягом.

Падшывалец-вецер
лапоча песняй у лістве:
разбіўся мутны вечар
аб сонца ў сіняве!

Падобныя старонкі

творы/язэп-пушча/язэп-пушча-раніца.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:04 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki