Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:язэп-пушча:язэп-пушча-на-возеры

Язэп Пушча — На возеры

На возеры вечар зялёны
Пад сонцам ідзе залатым;
Таполі, і ліпы, і клёны
У парку шумяць маладым.

На возеры лодкі-маторкі
I вёсел вясёлы усплёс;
Ўсміхнуліся першыя зоркі,
I вечар расінкі растрос.

А месяц рассыпаўся срэбрам
I свеціць з блакітнай гары;
На выспах — бярозкі, і вербы,
I песні вячэрняй зары.

Тут вербы схіляюцца нізка,
Калі ім паклоніцца госць.
Спявае на возеры Мінскім
Мая і твая маладосць.

1959

Падобныя старонкі

творы/язэп-пушча/язэп-пушча-на-возеры.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:58 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki