творы:авяр-ян-дзеружынскі:авяр-ян-дзеружынскі-летняя-раніца
Авяр’ян Дзеружынскі — Летняя раніца
етняя раніца
Пахне расой.
Летняя раніца
Спрытна ўвіхаецца
На сенакосе з касой
Летняя раніца
Распачынаецца
Шумам і гулам
Машын.
Летняя раніца
З вудаю бавіцца
На берагах азярын.
Летняя раніца
Як затуманіцца –
Спаць не дае грыбнікам.
Летняя раніца
Ветла ўсміхаецца
Людзям,
Іх рупным рукам.
Падобныя старонкі
творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-летняя-раніца.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:03 — vedybeadmin