Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:язэп-пушча:язэп-пушча-мора

Язэп Пушча — Мора

З узнятаю рукой да сонца
Я на скале марской стаю.
Люблю цябе я шчыра, моцна,
Як песню першую сваю.

Не ведаюць плыўцы пакоры,
Калі ідуць у смелы рэйд.
Люблю бязмежныя прасторы,
Адвечны гул тваіх легенд.

Ўздымаюцца валы высока
I хочуць падхапіць мяне.
Расправіў крылы вольны сокал
Са мной на сонечнай скале.

1955 г.

Падобныя старонкі

творы/язэп-пушча/язэп-пушча-мора.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:58 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki