творы:язэп-пушча:язэп-пушча-каплі-вады
Язэп Пушча — Каплі вады
Пякаюць каплі вады, –
ў срэбрамёце іх смех.
На іх дзень малады
кулакі
скамячыць не пасмеў.
Ён госцем вясёлым прысеў
і ўмывае свой твар.
Нікне ўсё пакрысе
і ўсё ахутвае твань.
Яны-ж моўчкі крышталяць кругі, –
іх у гэтым уцеха уся.
Кожны з нас заўтра другі…
Будзем блукацца там-сям.
Бо ніяк, аніяк
немагчыма жыццю дагадзіць.
Не адзін перад ім ужо змяк –
хоць і хацеў
схапіць выбрык гадзін.
Падобныя старонкі
творы/язэп-пушча/язэп-пушча-каплі-вады.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:58 — vedybeadmin