творы:язэп-пушча:язэп-пушча-зоська-і-антосік
Гэта старая версія дакумента!
Язэп Пушча — Зоська і Антосік
Вышывае шоўкам Зоська
Браціку свайму Антоську
На сарочцы каласкі
I між імі – васількі.
Каласкі жаўцеюць, спеюць,
Васількі ўсё больш сінеюць.
Як жывыя каласкі,
I смяюцца васількі.
Хвалі ходзяць, як на ніве,
I блакіт плыве над імі.
Пад блакітам – каласкі
I між імі – васількі.
I праменьчык зіхатлівы,
Як струменьчык мігатлівы,
Поіць сонцам каласкі,
I смяюцца васількі.
I Антоську ў той сарочцы
Не пазнаюць, пэўна, хлопцы:
На сарочцы – каласкі
I між імі – васількі.
Падобныя старонкі
творы/язэп-пушча/язэп-пушча-зоська-і-антосік.1755963910.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:45 — vedybeadmin