Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:язэп-пушча:язэп-пушча-зоры-мітусяцца-свецяць

Гэта старая версія дакумента!


Язэп Пушча — Зоры мітусяцца, свецяць

Зоры мітусяцца, свецяць,
Лозы схіляюцца ніц,
А вецер
Шуміць, і шуміць, і шуміць.

З неба высокага месяц
Срэбрам асыпаў кусты,
I цешаць
Мой зрок залатыя лісты.

Восень, дзяўчына-красуня,
Прозалаць сыпле з лясоў.
Красуе
Хай радасць тваіх верасоў!

Зоры мітусяцца, свецяць,
Лозы схіляюцца ніц,
А вецер
Шуміць, і шуміць, і шуміць.

1925


Крыніца: Душа мая тужлівая… : вершы і паэмы / уклад. В. А. Шніп. – Мінск: Маст. літ., 2005. – 303 с. – (Беларуская паэзія ХХ стагоддзя).

Падобныя старонкі

творы/язэп-пушча/язэп-пушча-зоры-мітусяцца-свецяць.1755963910.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:45 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki