творы:язэп-пушча:язэп-пушча-зашумелі-лісты
Гэта старая версія дакумента!
Язэп Пушча — Зашумелі лісты
Вераснёвыя смуглыя колеры
Ў задуменні засмучаным вянуць;
Ў задуменні бярозы пакорныя
Атрусаюць журбу на паляну.
А вятры над панурымі ўзгоркамі
Развяваюць лістоў пазалоту.
Ўжо рабіна з калінай прагорклаю
Абліліся крывёй каля плоту.
Распялёхаўся лёгкімі вёсламі
На азёрнай суцемені месяц.
Зашумелі лісты па-над плёсамі,
Зашапталіся ласкава ў лесе.
1927
Крыніца: Душа мая тужлівая… : вершы і паэмы / уклад. В. А. Шніп. – Мінск: Маст. літ., 2005. – 303 с. – (Беларуская паэзія ХХ стагоддзя).
Падобныя старонкі
творы/язэп-пушча/язэп-пушча-зашумелі-лісты.1755963910.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:45 — vedybeadmin