Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:язэп-пушча:язэп-пушча-зашумелі-лісты

Язэп Пушча — Зашумелі лісты

Вераснёвыя смуглыя колеры
Ў задуменні засмучаным вянуць;
Ў задуменні бярозы пакорныя
Атрусаюць журбу на паляну.

А вятры над панурымі ўзгоркамі
Развяваюць лістоў пазалоту.
Ўжо рабіна з калінай прагорклаю
Абліліся крывёй каля плоту.

Распялёхаўся лёгкімі вёсламі
На азёрнай суцемені месяц.
Зашумелі лісты па-над плёсамі,
Зашапталіся ласкава ў лесе.

1927


Крыніца: Душа мая тужлівая… : вершы і паэмы / уклад. В. А. Шніп. – Мінск: Маст. літ., 2005. – 303 с. – (Беларуская паэзія ХХ стагоддзя).

Падобныя старонкі

творы/язэп-пушча/язэп-пушча-зашумелі-лісты.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:58 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki