творы:язэп-пушча:язэп-пушча-вечна
Язэп Пушча — Вечна...
Пуста,
змрок прылёг пад кустам.
Сонца ўсходзіць паміж гор
і спіну залоціць зверху.
Усё ж не веру,
ой, не веру,
што мажорам
граюць на жалейцы,
што мажор
у прасторы льецца.
Адлятае ў вырай жораў…
Ну, няхай,
няхай
і гэтак.
Ой, шумі вясною, гай,
Ў перазвоне кветак!
Я сягоння босы,
я хаваю ў жменю стыд.
Ой вы, сосны,
мае сосны,
сосны,
песенны запал астыў!
На грудзёх жыцця
апаўшыя лісты.
Падобныя старонкі
творы/язэп-пушча/язэп-пушча-вечна.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:58 — vedybeadmin