творы:эдуард-акулін:эдуард-акулін-журавіны-бяруць-жанчыны
Эдуард Акулін — Журавіны бяруць жанчыны...
Журавіны бяруць жанчыны,
паслухмяныя студзяць пальцы.
Не баяцца слядоў ваўчыных, —
на чарнобыльскі вецер скардзяцца.
Журавіны бяруць жанчыны,
імі ўсыпана ўсё Палессе…
Нібы кроў па слядах ваўчыных
палымнее на першым снезе
Падобныя старонкі
творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-журавіны-бяруць-жанчыны.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:45 — vedybeadmin