Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:уладзімір-ягоўдзік:уладзімір-ягоўдзік-журавіны

Уладзімір Ягоўдзік — Журавіны

Што за казачнае слова – журавіны! Колькі музыкі, пяшчоты ў кожным гуку! Так і хочацца ўголас паўтарыць: журавіны, журавінка…
Хутка прамільгнула лета. Восень апранае дрэвы ў залатыя строі. І сонечным дзяньком, і ў дзень дажджлівы клічуць грыбнікоў любімыя мясціны. Там чакаюць іх баравікі, апенькі ці зялёнкі.
Ну а мы хадзем па ягады, па журавіны.
Дарога ў нас няблізкая – на балотныя імшарыны. Туды на колах не заедзеш і пешкі ўсюды не пройдзеш, бо пад нагамі аж дрыжыць, гайдаецца зямля. А хвойкі навокал з растапырамі галінамі. Пад імі купіны сядзяць, падобныя на мяккія падушкі. На кожнай ягад – як пацерак насыпана.
Журавіны восенню з кіслінкай, свежых многа не з’ясі. Затое лекі з іх – няма другіх такіх на свеце. Пра гэта людзі ведалі і ў даўніну. Шмат якія стравы проста казачнымі робяцца, калі гаспадыня не забылася пра пацеркі балотныя.

Падобныя старонкі

творы/уладзімір-ягоўдзік/уладзімір-ягоўдзік-журавіны.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:04 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki