Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:эдуард-акулін:эдуард-акулін-жонцы

Эдуард Акулін — Жонцы

Усе нашы звадкі-спрэчкі
сплывуць, як з вадой снягі.
Не ў полымі цьмяным свечкі,
каханне — ў святле вяргінь.

Каханне — пакуль мы разам.
Каханне — дакуль жывём.
Не дзеля высокай фразы,
каб сын меў бацькоўскі дом.

Ты звадкі, прашу, і спрэчкі
забудзь, а ў душы пакінь —
не цьмяны пялёстак свечкі,
а светлы букет вяргінь.

Падобныя старонкі

творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-жонцы.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:45 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki