Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:эдуард-акулін:эдуард-акулін-віланэль

Эдуард Акулін — Віланэль

Забытых гусляў гукі.
Салодкі напамін.
Плылі стамлёна рукі.

Над безданню разлукі
зацвіў зімой язмін.
Забытых гусляў гукі.

Гучалі без прынукі
у квецені галін.
Плылі стамлёна рукі.

З гадамі сэрца мукі
гарчэюць, як палын.
Забытых гусляў гукі.

Плывуць стамлёна рукі…

Падобныя старонкі

творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-віланэль.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:53 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki