Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:віланэль

Віланэль

Віланэля (віланэль) (італ. vіllanella, ад лац. vіllanus — сялянскі, вясковы), — лірычны верш, які складаецца звычайна з шасці тэрцэтаў, цесна звязаных паўтарэннем асобных радкоў і скразной рыфмай. Сярэднія радкі ўсіх трохрадкоўяў віланэлі рыфмуюцца паміж сабой. Пачатковы і заключны радкі першага трохрадкоўя (дарэчы, таксама звязаныя рыфмай) папераменна паўтараюцца ва ўсіх наступных тэрцэтах (на месцы трэцяга радка). Завяршае віланэль трэці радок першага тэрцэта.
Узнік гэты верш у XV ст. у італьянскай народнай паэзіі, затым пашырыўся ў Францыі, з XІX ст. — у Англіі і некаторых іншых краінах. Прыклад віланэлі ў рускай паэзіі пакінуў В. Брусаў («Всё это было сон мгновенный»).
Першую беларускую віланэль напісаў Міхась КавыльВілянэль», 1957). Удалая віланэль належыць Рыгору КрушынуВілянэль» — у зборніку «Сны і мары», 1975).
Ужо ў наш час віланэль напісалі С. Панізнік («Дзень развітання»), С. Кавалёў («Віланела»), Эдуард АкулінВіланэль») і інш.

Падобныя старонкі

слоўнік/віланэль.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:55 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki