Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:рыгор-крушына:рыгор-крушына-вілянэль

Рыгор Крушына — Вілянэль

Цёплы спеў віяланчэлі,
Струнаў ціхі перазвон…
Ласкі-пешчы загучэлі.

Вобраз твой – у акварэлі.
Перадаў мне патэфон
Цёплы спеў віяланчэлі.

Гукі ў стройнасці мякчэлі,
Віўся з альтам барытон –
Ласкі-пешчы загучэлі.

Мае вочы заблішчэлі,
Як пачуў я дзіўны звон,
Цёплы спеў віяланчэлі.

А ў душы маёй ярчэлі
I валошка, і рамон.
Ласкі-пешчы загучэлі.

Можа ў гэтай віланэлі
Звяжа нас з табою кон –
Цёплы спеў віяланчэлі…

Ласкі-пешчы загучэлі.

Падобныя старонкі

творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-вілянэль.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:58 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki