Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:эдуард-акулін:эдуард-акулін-акварэль

Эдуард Акулін — Акварэль

Руды сітнік. Сіні глей.
Сонца, нібы язь паджары.
Зелень раскі. Бель лілей.
Блякла-шэры колер хмары.

Восень, нібы лагапед,
вымаўленню вучыць ветра…
Топчуць лісцяў жоўты плед
качкі у чырвоных гетрах.

Крыніца: Акулін Эдуард. Крыло анёла. Вершы, акрапаэмы, – Мінск: Мастацкая літаратура, 1995. – 174 с.

Падобныя старонкі

творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-акварэль.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki