Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:рыгор-барадулін:рыгор-барадулін-заспаная-раніца-мжыстая

Гэта старая версія дакумента!


Рыгор Барадулін — Заспаная раніца мжыстая...

Заспаная раніца мжыстая,
На фарбы і гукі скупая.
Нібыта сцяжынаю мшыстаю,
Прыціхлай зямлёю ступаеш.

I вёдры прыглушана бразгаюць
Каля адсырэлае студні,
Лісцёваю дыхае брагаю,
Пакутуе восень застудай.

Цыбатай нагой жураўлінаю
Імшарамі верасень крочыць.
Ад кіслых прысмак журавінавых
Заплюшчыла сонца вочы.

Цвітуць успаміны верасам.
Няяснае мроіцца-сніцца.
I моцна жадаецца-верыцца,
Што ўсё да паўдня праясніцца.

Падобныя старонкі

творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-заспаная-раніца-мжыстая.1755963864.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:44 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki