Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:пімен-панчанка:пімен-панчанка-і-вера-і-вернасць-і-вечна

Пімен Панчанка — І вера, і вернасць, і вечнасць...

І вера, і вернасць, і вечнасць,
І наш паэтычны туман –
А мо гэта ўсё недарэчнасць
І нейкі сусветны падман?

І гэта крынічнасць, сунічнасць,
Вавёрка, і верас, і бор –
Зялёная сімвалічнасць,
А шчасця ў жыцці недабор.

І хто нам раскажа пра гэта,
Ці быў наш задуманы лёс
На грані крывавых трагедый,
Пад страхам пякельных нябёс?

Ці мы захацелі замнога
У прагнасці лютай сваёй
Ад маці-прыроды, ад Бога,
Ад крохкай натуры людской?

Забылі зямлі прыцягненне
І космасу жудасны лёд.
На розум зышло зацямненне,
Няма ўжо ні мар, ні натхнення:
Ля бездані – мудры наш род…

Мы верым падзеям глыбінным
Жыццё наша не зарасце
Травой.
Яно ў нас павінна
Быць вечна чысцей і прасцей.

1985

Падобныя старонкі

творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-і-вера-і-вернасць-і-вечна.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki