Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:пімен-панчанка:пімен-панчанка-песня-пра-мінск

Пімен Панчанка — Песня пра Мінск

У дні бяды і ў ранак Перамогі,
У дні, калі ты харашэў і рос,
Усе твае надзеі і трывогі
Я ў сэрцы нёс.

Я да цябе з усіх дарог вярнуся:
Вярнуся ў партызанскую радню.
Ты мне прабач, калі я зажуруся
Ля Вечнага агню.

Спакойнае дзяцей тваіх дыханне,
Шумі над іх калыскамі ліствой.
Маё ты ранне, і маё каханне,
I вечар сіні мой.

Падобныя старонкі

творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-песня-пра-мінск.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki