творы:пімен-панчанка:пімен-панчанка-мала-сказаць-ненавіджу
Пімен Панчанка — Мала сказаць: ненавіджу...
Мала сказаць: ненавіджу,
Мала сказаць: прызнаю.
Біцца за праўду – і выжыць,
Нібы салдат у баю.
Дрэннаму – не пакарыцца,
Добрае – не празяваць.
З дробнай хлуснёй не мірыцца,
З буйнай хлуснёй ваяваць.
Гэтым бы і кіравацца…
Толькі і зло, і хлусня
Хітра маскіравацца
Вучацца спрытна штодня.
Нехта і подлы, і хіжы
Клятву паўторыць тваю:
З ворагам біцца – і выжыць,
Нібы салдат у баю.
1976
Падобныя старонкі
творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-мала-сказаць-ненавіджу.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin