Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:пімен-панчанка:пімен-панчанка-зубр

Пімен Панчанка — Зубр

Мне сніўся зубр паміж высокіх хвой,
Бывала, вейкі цяжкія заплюшчу —
I ён з вачмі, налітымі крывёй,
Прыходзіў да мяне з далёкай пушчы.

А у жыцці — складаней і грубей,
Дзіцячы сон знікае, як памылка…
Касіршы соннай кідаю рубель,
Без дрыжыкаў іду у стан асілка.

У пыльным закуце, схіліўшы галаву,
Стаіць вялізарны, чырвона-чорны,
Зубамі жоўтымі грызе-жуе траву,
Ляны і па-кароўему пакорны.

Што сталася з табой, магутны бык,
Дзе сілу, спрыт і ваяўнічасць страціў?
Чаму не ўсхопішся, як віхар, на дыбы?
За выгляд твой аж сорамна мне, браце.

А ведаеш што, зубр, давай-ка уначы…
Я памагу… Не бойся, нас не чуюць…
Гайда туды, дзе спеў драздоў гучыць,
На папараці мяккай заначуеш.

Ты ж нудзішся па соснах маладых,
I пушчам без цябе таксама сумна.
Прыпомні, друг, юнацкія гады,
Зуброўну — белавежскую красуню.

Маўчыш? Спалохаўся? Шкада пакінуць сад?
Ну, што ж, маўчы і стой у хлеве душным.
Плятуся раззлаваны я назад,
А зубр услед глядзіць мне раўнадушна.

1940

Падобныя старонкі

творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-зубр.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki