Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:пімен-панчанка:пімен-панчанка-асенняя-навальніца

Пімен Панчанка — Асенняя навальніца

Услала пажоўклае лісце дарогі,
Буслам ужо Афрыка цёплая сніцца.
I раптам прыйшла, прыпазніўшыся трохі,
Да нас навальніца.

Варочае восень цяжкія грымоты,
I паляць маланкі апошні свой порах.
А ліўні прыбавілі людзям работы:
Купаецца бульба у свежых разорах.

Чаму страпянуліся ўсе мы так рэзка,
Нібыта з нас кожны вярнуўся кудысьці…
А хмары ўзрываюцца з гулам і трэскам,
I долу ляціць абгарэлае лісце.

Няўжо пераблытала нешта прырода?
Такая нязвыкласць у гэтым вяртанні,
Нібыта з далёкага нейкага года
Прыслала табе маладосць прывітанне.

Падобныя старонкі

творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-асенняя-навальніца.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki