Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:пімен-панчанка:пімен-панчанка-аб-самым-смачным

Пімен Панчанка — Аб самым смачным...

Аб самым смачным
Жаб’ім кракацінні
Буслы клякочуць
I глядзяць: «Дзе гай,
А дзе дрыгва і ціна?»
Буслы стаяць,
Як балерыны на карцінах
У мастака Дэга.

Было так па-над Прыпяццю
Учора…
А сёння ўсюды цьмяна, дымна, чорна,
Не звіняць у небе жаўрукі…
Божа, не гані мяне ў пячоры,
Божа, не гані у глыб ракі!

Які Дэга?
Тут пахне Хірасімай.
Няма слядоў бусліных
І ласіных:
Над Прыпяццю –
Нябачнай смерці след.
Палескі край,
Як пазмрачнеў твой свет.


Крыніца: Панчанка П. Горкі жолуд: Вершы. – Мн.: Маст. літ., 1988. – 63 с.

Падобныя старонкі

творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-аб-самым-смачным.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki