Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:алесь-пісьмянкоў:алесь-пісьмянкоў-1986

Алесь Пісьмянкоў — 1986

Берагі кісельныя,
Рэчанька малочная.

З казак маленства


У раі панэльным,
Блочна-падаблочным,
Бераг сню кісельны,
Рэчаньку малочную.
Поле нетаптанае
Жаўруком агучана.
Я лаўлю Буланага,
Еду на заручыны.
З любаю абедаю
Над высокай кручаю.
Мы яшчэ не ведаем,
Што наш край атручаны.
Думы ў нас вясельныя,
Песні ў нас нязмрочныя…
Берагі кісельныя,
Рэчанька малочная.

1987



Крыніца: Пісьмянкоў А. Я не памру, пакуль люблю: Выбранае. – Мн.: Маст. літ., 2000. – 319 с.

Падобныя старонкі

творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-1986.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:41 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki