Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:максім-танк:максім-танк-самае-доўгае-расстанне

Максім Танк — Самае доўгае расстанне

Усё жыццё складаецца
То з мімалётных
Радасных сустрэч,
То нечаканых і цяжкіх
Расстанняў
З блізкімі тваімі,
З хлебам,
З сонцам,
Няхай сабе і на кароткі
Ці працяглы час.

А як жа нам,
Асуджаным Чарнобылем,
Расстацца
На дзесяткі тысяч год
З карміцелькай сваёй –
Зямлёю амярцвелай!

7.V.90



Крыніца: Танк Максім. Мой каўчэг: Вершы. 1989-1992. – Мн.: Маст. літ., 1994. – 207 с.

Падобныя старонкі

творы/максім-танк/максім-танк-самае-доўгае-расстанне.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki