Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:ніна-мацяш:ніна-мацяш-паварот-на-лета

Ніна Мацяш — Паварот на лета

Дні зімняга сонцастаяння!
Мяцельнае кудасы баль,
Калі на ўсяленскім аргане
Па нотах раскладзена даль!..

Дарога па следу смуткуе,
Сустрэчы – нібы міражы,
Пакуль сваю ўладу святкуюць
Раскутыя маразы.

Раптова прасветлена гляне
Адліга з-пад волкіх павек, –
Дні зімняга сонцастаяння,
Цяпла неўміручы павеў!

Як шчодрацца блізкія вочы!
Як ломка адзвоньвае лёд!..
Цяпер ужо сонца не збочыць –
На лета яго паварот!

1979


Крыніца: Мацяш Н. Паварот на лета: Вершы, паэмы. – Мн.: Маст. літ., 1986. – 158 с.

Падобныя старонкі

творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-паварот-на-лета.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki