Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:ніна-мацяш:ніна-мацяш-дажджынка

Ніна мацяш — Дажджынка

На хвалях ранку – нібы ў яліку, –
А колькі сонца пасля ліўня! –
Дажджынка коціцца па яблыку
I вось сарвецца зараз, згіне!

А ў ёй – палова неба сіняга,
Крыло ўрачыстае вясёлкі,
I гай бярозава-асінавы,
Што прытуліўся да пасёлка.

I два камбайны – два караблікі –
На фоне яркага бяздоння.
…Зрываецца паўсвету з яблыка
I мне – ў далоні.

Падобныя старонкі

творы/ніна-мацяш/ніна-мацяш-дажджынка.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:43 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki